Украінскі экспэрт: Трэба быць гатовымі да таго, каб вытрымаць год без падтрымкі ЗША і паловы ЕЗ
6- 8.11.2024, 9:54
- 7,948
Наступствы зразумелыя, але не трэба думаць, што "ўсё прапала".
Украінскі журналіст, галоўны рэдактар BlackSeaNews Андрэй Кліменка ацаніў новую міжнародную сітуацыю і даў прагноз на найбліжэйшы год:
- Ужо казаў нядаўна на некалькіх закрытых абмеркаваннях, скажу цяпер тут: нам трэба быць гатовымі да таго, каб вытрымаць год без ЗША і без паловы ЕЗ (у сэнсе падтрымкі ўзбраеннем і фінансамі, а таксама санкцыйнымі пастановамі).
Наступствы зразумелыя, хаця і не трэба думаць, што «ўсё прапала».
Гэтага можа і не адбудзецца, але быць гатовымі трэба заўсёды.
Ну і, вядома, ні пра якую капітуляцыю і "перамовы" гаворка не ідзе - гэта мокрыя мары ворагаў і "міжнароднай кааліцыі спалоханых".
Зараз у СМІ будзе яшчэ больш перадрукаў на гэтыя тэмы з заходніх укідаў, чым было - не звяртайце ўвагі.