Развітанне з журналістам Вадзімам Доўнарам пройдзе ў суботу ў Бялай Падлясцы
- 8.11.2024, 11:44
- 2,314
Беларускі журналіст памёр у Польшчы 5 лістапада.
Развітанне з беларускім журналістам Вадзімам Доўнарам пройдзе ў суботу а 13:00 у Бялай Падлясцы (Польшча), паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Адрас: Zakład Pogrzebowy HADES, Aleja Jana Pawła II, 25.
Беларускі журналіст Вадзім Доўнар памёр у Польшчы 5 лістапада. Ён цяжка хварэў, яму патрабавалася трансплантацыя пячонкі.
Вадзім Доўнар нарадзіўся ў 1976 годзе ў Менску, скончыў журфак БДУ. Працаваў у "БДГ (Беларуская дзелавая газета)", на "Радыё Рацыя", у "Беларускай газеце", на ўкраінскім тэлеканале ATR, у іншых выданнях. Апошнім часам жыў ва Украіне. У траўні 2024 года яго перавезлі ў Польшчу для лячэння.