24 снежня 2024, aўторак, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткавікі прычапіліся да беларуса праз набытае аўто

5
Падаткавікі прычапіліся да беларуса праз набытае аўто

У гісторыі вельмі нетыповая развязка.

Падаткавікі зацікавіліся даходамі і выдаткамі беларуса пасля таго, як ён купіў, а праз некаторы час прадаў аўтамабіль. Яны зладзілі праверку - якія грашовыя паступленні і выдаткі. Тлумачэнні мужчыны не задаволілі падаткавую, яму давялося ісці ў суд. Развязка гэтай гісторыі, пра якую стала вядома з банка судовых пасатноў, вельмі нетыповая, адзначае "Зеркало".

Падатковая праверыла даходы і выдаткі мужчыны, які набыў гараж за 8 000 рублёў і аўтамабіль Ford Mondeo за 15 000 рублёў, а пазней прадаў транспартны сродак за 4 000 рублёў.

У мужчыны знайшлі «лішнія» 19 824 рублі і выставілі да выплаты падаходны падатак на 3965 рублёў. Ён не пагадзіўся з гэтым і падаў пярэчанні. Але падаткавікі палічылі прыведзеныя довады неабгрунтаванымі і пакінулі сваю пастанову без змен - трэба плаціць падаходны падатак.

У гэтай сітуацыі мужчына звярнуўся ў суд, які прасіў скасаваць вынікі падатковай праверкі, адмову на яго пярэчанні і неабходнасць плаціць падаходны збор.

Мужчына растлумачыў, што гэтая маёмасць была купленая на грошы ягонага знаёмага, а аформленая на яго. Таксама ён растлумачыў, што атрымаў падарунак ад сваёй бабулі 17 640 рублёў. Беларус спрабаваў давесці, што падатковая пры праверцы не звярнула на гэта ўвагу.

Ужо на судовым пасяджэнні мужчына прасіў спыніць вытворчасць у справе. Прычына — ён адмаўляецца ад скаргі, а таксама "не намагае на далейшым яе разглядзе". Прадстаўнік падатковай не пярэчыў супраць спынення судовага разбору.

Як правіла, у такіх сітуацыях суды становяцца на бок падаткавікоў (вось некалькі прыкладаў - першы, другі, трэці) - людзям даводзіцца плаціць выстаўлены падаходны збор. Выпадкі, калі пазоўнікі ў падобных кейсах адмаўляюцца ад сваёй скаргі падчас суда, сустракаюцца не так часта.

Пры гэтым канкрэтна ў судовай пастанове не ўдакладняецца, ці давялося ў выніку мужчыну плаціць выстаўлены падаходны падатак з-за перавышэння выдаткаў над даходамі. На практыцы магла быць сітуацыя, што скаргу разгледзелі вышэйстаячыя падатковыя органы (напрыклад, на абласным або рэспубліканскім узроўнях) і прынялі пастанову на карысць беларуса, да якога ўзніклі пытанні. А ён у сваю чаргу мог адмовіцца ад судовага пазову.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках