8 лiстапада 2024, Пятніца, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеі пагражае дэфіцыт бульбы

8
Расеі пагражае дэфіцыт бульбы

Урад РФ канстатаваў падзенне ўраджаю амаль на 20 адсоткаў.

Бяда на рынку масла, дзе кошты ўзляцелі рэкордна за 17 гадоў, прыйшла ў Расею не адна, піша The Moscow Times.

У 2024 годзе ўраджай бульбы ў краіне значна знізіўся, прызнала на нарадзе ва ўрадзе ў чацвер кіраўніца Мінсельгаса Аксана Лут. Паводле яе слоў, у выніку ўборачнай кампаніі было сабрана блізу 7 млн тон бульбы. Гэта амаль на 20% ніжэй за леташнія зборы, якія, паводле ацэнак Бульбянага саюза (БС), дасягалі 8,6 млн тон.

Сабранай бульбы, як вынікае са слоў Лут, можа не выстарчыць для забеспячэння ўнутранага спажывання, якое, паводле ацэнак БС, складае 8 млн тон. Са слоў кіраўніцы Мінсельгаса, каб напоўніць бульбай паліцы супермаркетаў, улады плануюць арганізаваць закупы з-за мяжы.

«Для дадатковага забеспячэння ўнутранага рынку бульбай і агароднінай адкрытага грунту плануем ажыццяўляць своечасовыя імпартныя пастаўкі з дружалюбных краін», - сказала Лут.

Праблемы з ураджаем бульбы звязаныя з непагаддзю, тлумачыць Андрэй Красільнікаў, выканаўчы дырэктар Бульбянога саюза: «Вясной аграрыі сутыкнуліся з пераўвільгатненнем, замаразкамі, паводкамі на Урале і ў Сібіры, а летам - з анамальнай спёкай».

Праселі ўсе ключавыя бульбяныя рэгіёны: Бранская вобласць сабрала на 500 тысяч тон менш, Тульская - на 150 тысяч тон, Ніжагародская - на 120 тысяч тон, Маскоўская - на 100 тысяч тон менш. Акрамя таго, адбіваюцца праблемы з пастаўкамі імпартнага насення, у некаторых відах якіх расейскія вытворцы гародніны залежныя амаль татальна - 95%, паводле ацэнак Красільнікава.

«Калі агулам за апошнія гады мы завозілі штогод блізу 10-12 тысяч тон насення з Еўразвязу, то ў гэтым сезоне мы завезлі з Нямеччыны 290 тон», - распавядае ён. Са слоў эксперта, Расеі сёлета пагражае дэфіцыт прамысловай бульбы, з якой вырабляюцца чыпсы і бульбачка фры. «Перапрацоўнікі цяпер патыліцу чэшуць, як і з якой сыравіны яны будуць выпрацоўваць гэтыя ж фры і чыпсы ў сярэднетэрміновай перспектыве», - адзначыў Красільнікаў.

Паводле звестак Расстата, бульба ўжо імкліва даражэе ў Расеі, разганяючы харчовую інфляцыю, на якую, паводле ацэнак ФАМ, скардзяцца ад 28% да 40% расейцаў. З пачатку года кошты бульбы ўзляцелі на 55%, што вывела яе ў топ самых падаражэлых прадуктаў харчавання. Для параўнання: масла стала даражэйшым на 25,7% за 10 месяцаў, бараніна - на 21,5%, малако і смятана - на 12,4% і 12,8% адпаведна.

Усім профільным ведамствам трэба ў двухтыднёвы тэрмін ужыць вычарпальныя захады па стабілізацыі коштаў прадуктаў харчавання, казаў 31 кастрычніка віцэ-прэм'ер Дзмітрый Патрушаў. Уборка ўраджаю сканчаецца і, агулам, можна забяспечыць усімі неабходнымі прадуктамі харчавання грамадзян», - падкрэсліваў ён.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках