Экс-дэпутатка Рады Надзея Саўчанка служыць у шэрагах УСУ
13- 8.11.2024, 20:35
- 12,214
Яна камандуе адной з ротаў тэрытарыяльнай абароны.
Экс-дэпутатка Вярхоўнай Рады Надзея Саўчанка служыць ва Узброеных сілах Украіны (УСУ) і камандуе адной з ротаў тэрытарыяльнай абароны, паведаміў украінскі журналіст Уладзімір Бойка.
«Надзя Саўчанка камандуе ротай у 112 брыгадзе ТРА (тэрытарыяльнай абароны. – Заўв.), а яе сястра ў тым жа батальёне служыць у сапёрным узводзе», – адказаў Бойка на каментар у сваім Facebok, дзе згадалі Саўчанку.
Пазней ён выклаў асобны пост, у якім напісаў, што экс-дэпутатка мабілізавалася ў першыя дні пачатку поўнамаштабнай вайны РФ ва Украіне.
Надзея Саўчанка была дэпутаткай Вярхоўнай рады з 2014 да 2019 года. Яна ўдзельнічала ў вайне супраць РФ на ўсходзе Украіны.
Пасля гэтага яна трапіла ў палон, а пазней – у расейскае СІЗА. У 2016 годзе ў Расеі яе асудзілі да 22 гадоў пазбаўлення волі. У тым самым годзе яе абмянялі на двух расейцаў.