Расейскія «ваенкары» зладзілі фотасесію з уласным знішчаным Т-90М «Прарыў»
8- 8.11.2024, 20:41
- 14,322
Яны думалі, што гэта Leopard 2.
Расейскія акупанты прынялі свой жа танк за нібы знішчаны Leopard 2 і зрабілі радасныя фота на фоне тэхнікі РФ.
Відэа ад расейскага ваенкара апублікаваў журналіст Дзяніс Казанскі, паведамляе «Новы час».
Расейскія прапагандысты ў полі ўбачылі знішчаны танк і адразу ж зладзілі каля яго відэа і фотасесію. Большую частку роліка яны смяюцца з танка, маўляў, у яго замест дынамічнай абароны сілікатная цэгла.
Російські воєнкори наробили селфі з нібито знищеним українським танком, але потім самі зрозуміли, що металобрухт російський 🫠 pic.twitter.com/p5s7fLf2nQ
— NV (@tweetsNV) November 8, 2024
Ужо ў сярэдзіне відэа яны прыходзяць да высновы, што гэта нібыта Leopard 2. Аднак пасля больш дэталёвага вывучэння корпуса знаходзяць маркіроўку на кірыліцы і разумеюць, што гэта расейскі Т-90М «Прарыў».
«Не, я ведаю, што ў расейскіх акупантаў ёсць фетыш фатаграфавацца насупраць сваёй жа знішчанай тэхнікі і рабіць выгляд, што гэта скрушаная тэхніка NATO, але тут… Гэта крынж найвышэйшага пілатажу», – пракаментаваў украінскі вайсковы аглядальнік Аляксандр Каваленка.