Як палепшыць Google Chrome даслоўна за адну хвіліну
21- 9.11.2024, 12:47
- 14,698
Вы не пазнаеце свой праглядальнік.
Калі Вы, як і большасць людзей планеты, карыстаецеся Google Chrome, то мабыць Вы не раз заўважалі яго высокае спажыванне рэсурсаў. Браўзэр вельмі зручны і карысны, але шмат якія зручныя функцыі даводзіцца ўмыкаць праз наладкі, піша УНІАН.
У Chrome ёсць як мінімум дзве налады, якія вымкнутыя апрыёры, але якія варта актываваць. Цяпер раскажам, як палепшыць свой праглядальнік даслоўна за адну хвіліну.
Як павысіць эфектыўнасць Google Chrome
Па-першае, рэкамендуецца ўвамкнуць рэжым "Ашчады памяці". Па яго актывацыі адгорнутыя, але невыкарыстоўваныя ўкладкі будуць проста «вісець» у фоне — і для працягу работы іх давядзецца пераладаваць. У Google кажуць, што з гэтай функцыяй Chrome выкарыстоўвае да 50% менш памяці.
Ёсць тры ступені ашчады памяці: сярэдняя, збалансаваная і максімальная. Пры актывацыі апошняй фонавыя ўкладкі будуць выладоўвацца з аперацыйнае памяці "па заканчэнні кароткага перыяду часу". Пры гэтым неактыўныя ўкладкі застануцца ў спісе адгорнутых старонак. У Google раяць абраць збалансаваны рэжым.
Па-другое, можна актываваць "Рэжым энэргаашчады". Калі ваш ноўтбук працуе ад акумулятара, што актуальна пры адлучэннях святла, Chrome будзе абмяжоўваць актыўнасць фонавых працэсаў і запавольваць анімацыю. Розніцу Вы наўрад заўважыце, затое гэта станоўча адаб'ецца на аўтаномнасці прылады.
Каб актываваць абедзве налады, націсніце на тры кропкі ў правым высокім куце браўзэра і абярыце ўкладку «Прадукцыйнасць». Далей актывуем адзін або абодва рэжымы. Важны момант: спраўдзьце, што ваш праглядальнік абноўлены мінімум да версіі 126.0.