Беларуска Алена Фалей перамагла на тэнісным турніры ITF-W50 у Японіі
1- 1.12.2024, 17:52
- 1,744
Для 20-гадовай спартоўкі гэта пяты чэмпіёнскі тытул на турнірах пад эгідай ITF.
Беларуская тэнісістка Алена Фалей стала пераможцай турніру ITF-W50 у японскай Ёкагаме. Прызавы фонд турніру - $40 тысяч, піша «АІФ».
У фінале беларуска перамагла ў трохсэтавым двубоі амерыканскую тэнісістку Хіну Іноуэ - 3:6, 6:1, 6:4. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 15 хвілін. Для 20-гадовай Алены Фалей гэта пяты чэмпіёнскі тытул на турнірах пад эгідай ITF.
Нагадаем, у наймацнейшых тэнісістаў свету зараз праходзіць міжсезонне. Праводзяцца толькі невялікія турніры.