24 снежня 2024, aўторак, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Альгерд Бахарэвіч: Не аддавайце нікому сваю свабоду - нават у самыя цёмныя часы

2
Альгерд Бахарэвіч: Не аддавайце нікому сваю свабоду - нават у самыя цёмныя часы
Альгерд Бахарэвіч

Нядаўна беларускі пісьменнік атрымаў Лейпцыгскую кніжную прэмію.

Нядаўна беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч атрымаў Лейпцыгскую кніжную прэмію за ўклад у еўрапейскае паразуменне.

Telegram-канал «Баста» паразмаўляў з беларускім пісьменнікам:

— Чакалі, што станеце адным з лаўрэатаў прэміі?

— Гэты год для мяне прайшоў пад знакам «Сабакаў Эўропы». Раман выйшаў у нямецкім перакладзе Томаса Вайлера ў лютым 2024 году. Была цудоўная прэзэнтацыя ў Бэрліне, было турнэ з кнігай па Аўстрыі, было шмат выступаў у Германіі. Было шмат ухвальных рэцэнзій ад нямецкіх крытыкаў.

Перакладчык атрымаў прэмію Паўля Цэляна за сваю працу над «Сабакамі Эўропы». Кніга ўвайшла ў шорт-ліст літаратурнай прэміі Гамбурга, кніга зьдзівіла шмат каго з нямецкіх чытачоў і адкрыла для сотняў людзей існаваньне беларускай літаратуры. «Сабакі Эўропы» - кніга пра мову ўлады і ўладу мовы, пра Беларусь як эўрапейскі востраў і пра Эўропу як беларускі сон.

Улічваючы ўсё гэта, у майго рамана былі пэўныя шанцы атрымаць напрыканцы году высокую ўзнагароду. Але я ніколі не чакаю прэмій. Стараюся жыць і пісаць так, як быццам іх не існуе. Літаратура - ня спорт і ня конкурс прыгажосьці. А чыстая краса мовы, гульня, чараўніцтва і, на жаль, палітыка. Раман, які я напісаў у 2016-2017, прадказаў вельмі шмат з таго, што адбываецца ў Эўропе цяпер.

— Быць пісьменнікам для вас - гэта лёс, або абставіны?

— Вядома, гэта лёс. Дваццаць пяць гадоў я пішу кнігі. Больш нічога ня ўмею і, па шчырасьці, нічым іншым не хачу займацца. Літаратура -- гэта ня проста мая прафэсія. Гэта тое, чым я дыхаю. Усё сваё жыцьцё я чытаю і пішу, пішу і чытаю... І «Сабакі Эўропы» - на сёньня мая галоўная кніга.

Тыя, хто чыталі «Сабакаў Эўропы», ведаюць два галоўныя словы на мове бальбута. Гэта і вітаньне, і разьвітаньне, і пажаданьне. Bu samoje! Будзьце вольныя. Культывуйце ў сабе свабоду, не аддавайце нікому сваю свабоду - нават у самыя цёмныя часы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках