26 снежня 2024, Чацвер, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ уводзіць новы расклад руху цягнікоў

7
БЧ уводзіць новы расклад руху цягнікоў

З'явяцца новыя кірункі.

БЧ паведамляе, што з 15 снежня пачынае дзейнічаць новы расклад руху цягнікоў на 2024/2025 год. У раскладзе з'явяцца новыя маршруты, на асобных ужо дзейных кірунках цягнікі будуць ездзіць хутчэй.

Міжнародныя перавозкі

Паміж Беларуссю і Расеяй (гэты кірунак у БЧ называюць "асноўным пасажыраўтваральным") будуць курсаваць дырэктыўныя бесперасадачныя цягнікі ў Маскву, Санкт-Пецярбург, Калінінград, Адлер, Мінеральныя Воды, Анапу, Ніжні Ноўгарад, Самару, Архангельск і Мурманск.

Акрамя таго, арганізаванае паскарэнне асобных цягнікоў. Так час у дарозе цягніка № 302 Менск-Адлер скароціцца на 43 хвіліны, № 301 Адлер-Менск — на 162 хвіліны і № 489 Анапа-Менск — на 102 хвіліны.

Таксама супольна з ААТ «РЖД» Беларускай чыгункай прадугледжанае курсаванне ў 2025 годзе цягнікоў прымежнага прыгараднага злучэння на адцінках Вялікія Лукі/Новасакольнікі-Алёшча (адна пара цягнікоў), Смаленск-Асінаўка (дзве пары цягнікоў) і Смаленск — Завольша (дзве пары цягнікоў) з 1.01.2025).

Цягнікі па Беларусі

Чыгуначнікі абяцаюць, што на кірунках, якія злучаюць Менск з абласнымі цэнтрамі і гарадамі Воршай, Полацкам, Пінскам і Мазыром будуць скарыстаныя больш сучасныя цягнікі. За кошт гэтага асобныя цягнікі будуць пераадольваць адлегласць да Магілёва за 2 гадзіны 40 хвілін, Гомеля — за 2 гадзіны 50 хвілін, Берасця — за 3 гадзіны, Гародні — 3 гадзіны 52 хвіліны.

У непрацоўныя, перадсвяточныя і святочныя дні прадугледжаныя дадатковыя цягнікі на асабліва папулярных у насельніцтва кірунках як у межах краіны, так і ў злучэнні з Масквой і Санкт-Пецярбургам.

На рэгіянальных лініях будуць курсаваць 249 пар цягнікоў гэтай катэгорыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках