Вырасла колькасць пацярпелых на пажары ў віцебскім гандлёвым цэнтры
8- 15.12.2024, 15:59
- 10,580
Лічбы агучылі ў адміністрацыі Лукашэнкі.
Колькасць пацярпелых падчас пажару ў Віцебску павялічылася да 20 чалавек. Пра гэта 15 снежня паведаміў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты, піша БелТА.
- 16 непасрэдна ў дзень пажару і 4 чалавекі звярнуліся пасля па псіхалагічную дапамогу, - распавёў Дзмітрый Круты. - Адна жанчына знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане. Удалося гэты стан стабілізаваць, але тым не менш яна на сёння падключаная да апарата ШВЛ. Былі накіраваныя з рэспубліканскага ўзроўню, нашых цэнтраў адпаведныя брыгады таксіколагаў і рэаніматолагаў. Яны праводзяць усе адпаведныя працэдуры і забяспечваюць пратаколы лячэння. Стан двух пацярпелых палепшыўся і іх жыццю нічога не пагражае, і мы спадзяемся неўзабаве іх перавесці ў звычайныя аддзяленні тэрапіі. З дзяцей дзве пацярпелыя дзяўчынкі - лёгкая форма. Адна падвярнула ножку, другую мы на ўсялякі выпадак паклалі ў рэанімацыю, але таксама ўжо перавялі ў педыятрычнае аддзяленне.