Колькі гадзін за тыдзень працуюць беларусы
8- 15.12.2024, 19:40
- 10,822
Статыстыка ад МАП.
Паводле інфармацыі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), у сярэднім людзі ў свеце працуюць 43,9 гадзін на тыдзень.
Усяго МАТ уключыла ў выбарку 108 дзяржаў. Выявілася, што існуюць значныя рэгіянальныя адрозненні ў сярэдняй працягласці працоўнага часу.
Так, самы доўгі працоўны тыдзень апынуўся ў Індыі (56 гадзін у тыдзень), Бутане (53,3 гадзіны), Бангладэш (50,4 гадзіны), Угандзе (50,3 гадзіны) і Камбоджы (49,5 гадзіны).
А вось менш за ўсё працуюць у Нідэрландах (29,8 гадзін у тыдзень), Руандзе (29,9 гадзін), Іраку (31,6 гадзін), Аўстрыі (32,4 гадзін) і Даніі (32,6 гадзін).
Беларусь размясцілася ў сярэдзіне спісу з 39,2 працоўнымі гадзінамі ў тыдзень. У Расеі працуюць крыху больш - 39,6 гадзін, у Літве - 38,1 гадзін, у Латвіі і Польшчы - па 38,5 гадзін.
Праца больш за 48 гадзін у тыдзень лічыцца празмернай паводле стандартаў МАП праз яе негатыўны ўплыў на здароўе, бяспеку, прадукцыйнасць і баланс паміж працай і асабістым жыццём.