У Менску праз завіруху пачаліся праблемы з транспартам
12- 16.12.2024, 9:08
- 8,018
У сталіцы шмат ДТЗ і пашкоджанняў кантактнай сеткі.
"Мінтранс" папярэдзіў аб праблемах у руху транспарту праз варункі надвор'я. У Менску - завіруха.
"У сувязі з варункамі надвор'я магчымыя адхіленні ад устаноўленага раскладу руху пасажырскага транспарту", — гаворыцца ў паведамленні.
Да гэтага транспартнае прадпрыемства паведаміла аб прыпыненні руху некаторых маршрутаў праз ДТЗ і пашкоджанні кантактнай сеткі.
ДАІ таксама папярэдзіла аб ускладненні дарожнай абстаноўкі ў сувязі з ападкамі ў выглядзе снегу.
З раніцы на прыборцы снегу на прысядзібных тэрыторыях задзейнічана 97 адзінак тэхнікі і больш за 1600 чалавек.