26 снежня 2024, Чацвер, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіну заляцеў самалёт «Белавія»?

19
Ва Украіну заляцеў самалёт «Белавія»?
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА CHARTER97.ORG

Мяркуючы са звестак Flightradar24, борт даляцеў да Харкава.

У небе над Украінай працягваюць перыядычна фіксаваць пасажырскія самалёты, аднак на гэты раз заляцеў у закрытую паветраную прастору борт з Беларусі.

Пра гэта сведчаць звесткі партала Flightradar24. На карце палёту бачна, што самалёт накіроўваўся з Ерэвана ў Менск 12 снежня, піша “Тэлеграф”.

Рэйс B2734/BRU734 вылецеў з Арменіі а 6.55 раніцы і прызямліўся ў Беларусі а 9.55. За амаль чатыры гадзіны палёту самалёт, згодна з картай Flightradar24, заляцеў і на тэрыторыю Украіны на ўсходзе. Борт нібы даляцеў да Харкава, а затым выйшаў з закрытай паветранай прасторы.

Ёсць імавернасць таго, што гэты маршрут - чарговы глюк партала. Бо ўсе паветраныя цэлі ў небе над Украінай збіваюць сілы супрацьпаветранай абароны.

Палёт рабіў борт Embraer E195LR, які належыць беларускай кампаніі "Белавія".

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках