У Беларусь даставяць Віфлеемскі агонь
10- 16.12.2024, 21:49
- 5,280
Аднак узяць непасрэдна з Віфлеема яго не атрымалася.
У Беларусь да каталіцкіх Калядаў даставяць Віфлеемскі агонь, хоць праз вайну на Блізкім Усходзе яго не атрымалася ўзяць непасрэдна з Віфлеема. Пра гэта гаворыцца на старонцы парафіі ў Варнянах, піша сайт Katolik.life.
Каталіцкія скаўты Беларусі наведаюць больш за 140 парафій, каб даставіць Віфлеемскі агонь міру. У найбліжэйшыя суботу і нядзелю, 21–22 снежня, ад гэтага сімвала Раства вернікі змогуць запаліць лампады ў храмах, каб прынесці дадому.
Аднак упершыню за ўсю гісторыю акцыі будзе распаўсюджвацца Віфлеемскі агонь, які з мінулага года захоўвалі аўстрыйскія скаўты. У Беларусь традыцыйна перададуць Віфлеемскі агонь польскія скаўты.