«Мы з гэтага санаторыя ўцяклі на 2-і дзень»
21- 17.12.2024, 10:00
- 16,946
Беларуска заплаціла 5 000 рублёў за адпачынак, але засталася расчараваная.
Жанчына з сям'ёй і дзецьмі ездзіла на тыдзень у санаторый "Ружанскі" і расказала ў TikTok пра яго хібы, піша CityDog.
Карыстальніца пад нікам Polinka.drozd падзялілася, што ежа ў санаторыі была «проста агідная: уся перасоленая і з велізарнай колькасцю спецый». З гарніраў, са слоў дзяўчыны, давалі булгур, кускус і макароны.
@polinka.drozd Питание очень разочаровало. С процедурами тоже были вопросы (например детям массаж ставили во время обеда, а в последний день вообще прямо во время завтрака) на двоих деетй массаж - 40 минут. А на приемы пищи отвдится 1.5 часа. И когда их тащить до еды или после всегда было проблемой. Пока склонюясь, что в Ружанский больше не поедем. (Это была наша 3 поездка туда) #ружанскийсанаторий #беларусь #рек #ждемребенка #беременность #ждеммалыша #минск ♬ оригинальный звук - 🤰бизнесвуменка из Минска
Такое меню беларуска разглядае як «ненармальным з пункту гледжання дыеталогіі, таму што булгур, кускус і макароны - гэта ўсё пшаніца». З гэтай прычыны апошнія некалькі дзён у санаторыі яна зусім адмовілася ад ежы.
Дзяўчына ў відэа расказала, што яна хадзіла да дыетолага замаўляць катлеты і супы для дзяцей. Аднак кухары «праз раз забывалі гатаваць гэта, таму дзеці маглі есці гарнір з бураком».
Таксама яна засталася незадаволеная сваім нумарам: у ім не працаваў Wi-Fi, душ падцякаў, з двух тэлевізараў працаваў толькі адзін, у прыбіралььні быў зламаны сліў, а ў фена адыходзіў провад.
Дзяўчына прызнаецца, што трэцім разам адпачывала ў санаторыі "Ружанскім" і на гэты раз за сем дзён на трох дарослых і двух дзяцей беларуска заплаціла пяць тысяч рублёў. Аднак калі ў папярэднія разы ёй усё падабалася, то пасля гэтай паездкі яна «вяртацца туды не хоча».
CityDog.io не змог узяць каментар у адміністрацыі санаторыя.
У каментарах пад відэа не ўсе карыстальнікі былі згодны з дзяўчынай. Адны пісалі, што адпачывалі ў «Ружанскім» сем разоў і збіраюцца ехаць ізноў: «Выдатная кухня, разнастайны выбар! Ніякіх салёных страў і спецый».
Іншыя параілі дзяўчыне наступным разам за такія грошы «паехаць на гарналыжны курорт у Польшчы».
«Я была пазалетась у гэтым санаторыі, не паеду больш ніколі, нават бясплатна».
«Мы былі ў гэтым годзе летам, і я таксама сказала, што больш туды не паедзем».
«Былі там некалькі гадоў таму, было значна лепш. Я цалкам з вамі згодна, за такія грошы…»
«Мае знаёмыя ездзяць у «Ружанскі» кожны год, вяртаюцца задаволенымі, адпачылымі і ўсім рэкамендуюць. Можа, у вас перасол, нясмачнае харчаванне на фоне цяжарнасці».
«Плюсы «Ружанскага» - толькі персанал і тэрыторыя. Харчаванне як у сталоўцы, кавы нармальнай няма».
«Мы былі ў ліпені, і я цалкам з вамі згодна, харчаванне жудаснае, нясмачнае. Больш не паедзем».
«А мы з гэтага санаторыя ўцяклі на 2-й дзень з 4, я не вытрымала».