24 снежня 2024, aўторак, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыі «Газпрама» ўпалі да мінімуму са студзеня 2009 года

9
Акцыі «Газпрама» ўпалі да мінімуму са студзеня 2009 года

Следам за імі - уся «МасБіржа».

Рынак акцый расейскіх кампаній да вечара 17 снежня 2024 г. працягвае зніжэнне на фоне санкцыйных навін і чаканняў росту стаўкі ЦБ РФ.

Як паведамляе расейскі «Інтэрфакс», індэкс «МасБіржы» апусціўся ў раён 2370 пунктаў (новы мінімум з сакавіка 2023 года) на чале з акцыямі ЛУКОЙЛа (-7%) і Северсталі (-5,3%), якія ўпалі пасля адсечкі дывідэндаў. Акцыі Газпрама адкаціліся да 106 рублёў за штуку, абнавіўшы мінімум са студзеня 2009 года.

На Масбіржы прадаюцца без дывідэндаў акцыі ЛУКОЙЛа (-7%, да 6264 рублёў; выплаты за 9 месяцаў - 514 руб. на паперу), Северсталь (-5,3%, да 1010,6 рубля; выплаты за III квартал - 49,06 руб.), паперы МКПАО Хэдхантэр (-23,1%, да 3064 рублёў; выплаты за 2024 год - 907 руб.

Патаннелі таксама акцыі Русгідра (-3,2%), Сургутнефтегаза (-2,8% і -1,8% прэфы), Газпрама (-2,5%, да 106,25 рубля - мінімум са студзеня 2009 года), АК Русал (-2,4%), Аэрафлота (-1,9%), Маскоўскай біржы (-1,6%), МТС (-1,3%), Нарнікеля (-1,1%), Магніта (-1,1%), Т-Тэхналогіі (-1,1%), Газпрам нафты (-1%), НОВАТЭКа (-1% ).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках