У Крыме пачнуць выключаць мабільны інтэрнэт
8- 17.12.2024, 20:44
- 5,510
Для «гарантавання бяспекі».
У часова акупаваным Крыме расейцы будуць выключаць мабільны інтэрнэт. Гэта нібыта звязана з гарантаваннем бяспекі на паўвостраве.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Крым.Рэаліі».
Пра новаўвядзенні заявілі ў акупацыйным Міністэрстве ўнутранай палітыкі, інфармацыі і сувязі Крыма.
«Для гарантавання бяспекі жыхароў Крыма ад сёння магчымыя адключэнні мабільнага інтэрнэту», – заявілі ва ўстанове.
Варта заўважыць, што прычыны адключэнняў не называюцца, як і іхні графік. Аднак выключаць інтэрнэт пачнуць ужо з 17 снежня.
Дарадца расейскага «кіраўніка» Крыма Алег Кручкоў дадаў, што адключаць мабільны інтэрнэт могуць у любы, а не толькі начны час.