24 снежня 2024, aўторак, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскага хакеіста ў Польшчы прысудзілі да трох гадоў турмы за шпіянаж

8
Расейскага хакеіста ў Польшчы прысудзілі да трох гадоў турмы за шпіянаж
МАКСІМ СЯРГЕЕЎ

Ён працаваў на ФСБ РФ.

Суд Польшчы прызнаў расейскага хакеіста Максіма Сяргеева вінаватым у шпіянажы і прысудзіў яго да двух гадоў і 11 месяцаў пазбаўлення волі. Таксама 21-гадоваму спартоўцу прызначылі штраф у суме 1220 еўраў, паведамляе L’Equipe. Польшча дэпартуе Сяргеева на радзіму 26 траўня 2025 года. Дагэтуль ён будзе адбываць пакаранне ў Люблінскай турме.

Паведамляецца, што хакеіст гуляў у польскай камандзе «Заглембэ», адкуль яго адправілі ў фарм-клуб. Пасля гэтага Сяргееву ў Telegram напісаў нейкі Андрэй з прапановай падзарабіць. Паводле інфармацыі выдання, гэта быў супрацоўнік ФСБ Расеі.

Спачатку спартовец павінен быў публікаваць «палітычны кантэнт» у сацсетках. Напрыклад, яму даручылі напісаць допіс аб тым, што вайна ва Украіне «не датычыцца польскага народа», за што ён атрымаў невялікую аплату ў крыптавалюце. Затым Сяргееву далі заданне шукаць і фатаграфаваць стратэгічныя аб'екты, звязаныя з польскім войскам ці сіламі NATO. Інфармацыя павінна была быць максімальна дакументаваная. У выніку хакеіст увайшоў у ячэйку, якая складаецца, прынамсі, з 16 чалавек, членам якой паабяцалі $10 тысяч за выбух цягніка са зброяй і гуманітарнай дапамогай для Украіны.

Сяргеева арыштавалі ў чэрвені 2023 года. Пры сабе ён меў 7,28 грама марыхуаны, якія пасля былі канфіскаваныя разам з грашыма, заробленымі падчас шпіянажу. На ягоным кампутары выявілі падрабязныя справаздачы, якія ён фармаваў для адпраўкі супрацоўніку ФСБ.

Трэнер «Заглембэ» Гжэгаж Кліх распавёў, што Сяргееў пачаў гуляць за клуб да расейскага ўварвання ва Украіну, у кастрычніку 2021 года, а затым падпісаў «дэкларацыю аб нейтралітэце». Да пераезду ў Польшчу хакеіст жыў у Балашысе, выступаў за маладзёжныя і юніёрскія каманды «Спартака», «Хіміка» і інш. Паводле інфармацыі са злітых баз, бацька Сяргеева працуе ў канструктарскім бюро (КБ) «Тупалеў».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках