24 снежня 2024, aўторак, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Недалёка ад Варшавы адбыўся пажар у цэнтры ядзерных даследаванняў

3
Недалёка ад Варшавы адбыўся пажар у цэнтры ядзерных даследаванняў

Відэа.

Пажар здарыўся ў Нацыянальным цэнтры ядзерных даследаванняў у Польшчы. Ён знаходзіцца недалёка ад Варшавы.

Пра гэта паведамляе RMF FM.

Паводле звестак польскіх СМІ, Цэнтр размешчаны ў горадзе Отвацк пад Варшавай. Папярэдне, там адбыўся выбух газу ў лабараторыі, якую арандавала іншая кампанія. У пажары пацярпелі два чалавекі.

Як паведаміў дырэктар цэнтра Гжэгаж Кшышташак, інцыдэнт адбыўся далёка ад ядзернага рэактара, у падвале тэхнічнага будынка. На ягоную думку, пажар адбыўся хутчэй за ўсё таму, што «нехта зрабіў памылку».

Варта адзначыць, што Нацыянальны цэнтр ядзерных даследаванняў з'яўляецца адным з найбуйнейшых навукова-даследчых інстытутаў у Польшчы. У ягоным распараджэнні адзіны ў Польшчы даследчы ядзерны рэактар MARIA.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках