24 снежня 2024, aўторак, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Месяц рэзнуўся невядомы аб'ект

9
У Месяц рэзнуўся невядомы аб'ект

Выбліск атрымалася зафіксаваць з Зямлі.

Астраном з Японіі змог зафіксаваць момант падзення загадкавага аб'екта на Месяц. Верагодна, гэта быў метэор з плыні Гемініды, паведамляе FLScienceI.

Упершыню метэорную плынь Гемініды ўбачылі з Зямлі ў 1800-я гады. Гэта незвычайны зарапад, які ўтвараюць рэшткі астэроіда з уласцівасцямі каметы. Метэорная плынь актыўная з 4 да 20 снежня, а піку яна дасягае 13–14 снежня.

Існуюць здагадкі, што плынь можа змяшчаць буйныя, патэнцыйна небяспечныя аб'екты, але большая частка метэораў згарае ў атмасферы Зямлі. Але, як паказалі выявы, атрыманыя Дайчы Фудзі, астраномам і куратарам музея горада Хірацука ў Японіі, некаторыя з іх могуць упасці на Месяц.

«Сёння ноччу быў яшчэ адзін выбліск ад удару аб Месяц. Я зняў яго на 360 кадраў за секунду са свайго дома ў 22:34:35 8 снежня 2024 года (запаволенае прайграванне) і змог пацвердзіць гэта з дапамогай некалькіх тэлескопаў. Яркія метэоры і вогненныя шары з'яўляюцца кожны дзень, але выбліскі ад удараў аб Месяц таксама былі зафіксаваныя адзін за адным», – напісаў Фудзі ў пасце на X.

Астраном здолеў зняць і іншыя метэоры, якія падалі на Месяц у папярэднія ночы.

Хоць гемініды з'яўляюцца найбольш верагодным тлумачэннем паходжання загадкавага аб'екта, адназначна сцвярджаць гэта нельга.

«Беручы да ўвагі становішча радыянту, ёсць верагоднасць, што гэтыя месяцовыя ўдарныя выбліскі звязаныя з метэорнай плынню Гемініды. Аднак, паколькі спарадычныя метэоры па-ранейшаму пераўзыходзяць Гемініды колькасцю ў наземных метэорных назіраннях, яны могуць быць выкліканыя спарадычнымі метэорамі», – сказаў Роберт Лансфард з Амерыканскага метэорнага таварыства EarthSky.

«Аскепкі, якія выклікаюць Гемініды, паходзяць ад астэроіда, вядомага як 3200 Фаэтон. Пасля таго як астраномы выявілі Фаэтон у 1983 годзе, яны зразумелі, што арбіта астэроіда супадае з арбітай метэораў Гемініды. Гэта ўказала на Фаэтон як на крыніцу штогадовай метэорнай плыні. Нягледзячы на тое, што большасць метэорных плыняў паходзяць ад каметаў, Фаэтон быў класіфікаваны як калязямны астэроід, а не як камета», – расказала Серэна Уітфілд у нядаўнім блогу NASA.

Яна дадала, што часам гэтая класіфікацыя ставіцца пад сумнеў, паколькі арбіта Фаэтона падобная на арбіту каметы, а касмічны апарат NASA STEREO ў 2009 і 2012 гадах выявіў слабы хвост і хуткае павелічэнне яркасці ў раёне найбольшага збліжэння астэроіда. Таму некаторыя астраномы называюць Фаэтон «каменнай каметай», але больш прыдатным можа быць тэрмін «актыўны астэроід», паколькі падобныя аб'екты выявілі ў Галоўным поясе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках