24 снежня 2024, aўторак, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Растлумачце мне, дзе зайчыкі і сняжынкі?»

36
«Растлумачце мне, дзе зайчыкі і сняжынкі?»

Беларус з Берасця абурыўся адзеннем чужых дзяцей на ранішніку.

Бацька павёў сваю маленькую дачку на ранішнік у Берасцейскі тэатр лялек. Здаецца, у мужчыны няма прэтэнзій да забаўляльнай праграмы. А вось адзенне іншых дзяцей яго абурыла.

Мужчына выклаў у цік-ток відэа з танцамі ля каляднай ялінкі. Здавалася, што магло пайсці не так? Але падстава для незадаволенасці знайшлася:

@lazukoalexander #елка #елкановогодняя🎄 #утренник #новыйгод #дети ♬ оригинальный звук - Лазуко Александр

- Вы дзіця ў гульнявы пакой прывялі або на ялінку? Калі дзіця адное ў святочнай сукенцы! (мужчына мае на ўвазе тое, што ягоная дачка на фоне астатніх дзяцей адзетая больш святочна. - «НН»). Растлумачце мне, калі ласка, дзе зайчыкі, лісічкі, сняжынкі? Што адбываецца? - напісаў аўтар роліка на відэа.

Відаць, што большасць дзяцей прыйшлі на імпрэзу у звычайным адзенні - штанах і швэдарах. Дачка ж мужчыны адзетая ў пышную сукенку.

За тры дні відэа набрала больш за 200 тысяч праглядаў і 11 тысяч паабаек. А ў каментарах пачалася дыскусія. Адны падтрымалі аўтара роліка: «Калі ўсе ў святочных строях, сукенках - гэта асаблівы настрой, атмасфера. Бо цікава не толькі самому прыхарашыцца, але і на іншых паглядзець. Проста бацькам лянота стала выдумляць нешта».

Іншыя не бачаць сэнсу ў «Пафасе на адну гадзіну»: «Іншыя бацькі проста спыталі ў дзяцей, у чым яны хочуць пайсці. Мне ў дзяцінстве куды больш хацелася пайсці ў зручным адзенні, а не ў пышнай сукенцы, абы як прынцэса».

Трэція пачалі абвінавачваць школу ў тым, што знікла аднолькавая школьная форма: «Бацькі пакалення без формы ў школе. І яны не маюць ніякага разумення, што, куды і як адзяваць на сябе, не тое, што на дзяцей».

Хтосьці падышоў і з пункту гледжання фінансаў: «У некаторых стаіць выбар аплаціць ялінку ці строй. Не заракайцеся».

Адна з каментатараў пажартавала: «Самі ж нядаўна асуджалі квадробераў, вось і няма зараз лісічак і зайчыкаў».

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках