Беларускія плыўцы не могуць атрымаць грошы за ўдзел у міжнародных турнірах
5- 19.12.2024, 11:18
- 3,108
На гэта паскардзіўся галоўны трэнер нацыянальнай зборнай у плаванні.
Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі ў плаванні Андрэй Ліпніцкі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 5" пачаў скардзіцца, што беларускія плыўцы не могуць атрымаць прызавыя грошы за ўдзел у міжнародных турнірах.
Ліпніцкі згадаў, што з 2021 года супраць рэжыму Лукашэнкі і банкаўскай сістэмы Беларусі ўведзены санкцыі.
"У сувязі з гэтым Міжнародная федэрацыя не можа пералічыць спартоўцам належныя ім прызавыя", — прызнаецца спартыўны спецыяліст.
Паводле слоў Ліпніцкага, беларускі бок працуе ў шчыльным кантакце з Міжнароднай федэрацыяй, і невялікія зрухі ва ўрэгуляванні праблемы ўжо ёсць.
«Гэтыя грошы не знікаюць. Як толькі сітуацыя палепшыцца, спартоўцы атрымаюць усе свае ўзнагароды», - запэўнівае ён.
Санкцыі, аб якіх ідзе гаворка, былі ўведзеныя яшчэ да пачатку шырокамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Беларускія банкі патрапілі пад заходнія санкцыі за падтрымку рэпрэсіўнага рэжыму Лукашэнкі.