У «парламенце» Абхазіі адбылася страляніна, загінуў «дэпутат»
7- 19.12.2024, 14:22
- 6,288
У бойцы ўдзельнічалі трое.
У будынку "парламента" самаабвешчанай Абхазіі ў выніку канфлікту трох "дэпутатаў" адбылася страляніна. Двух пацярпелых «парламентарыяў” - Кан Кварчыю і Вахтанга Гадандзію - шпіталізавалі. Пасля Гадандзія памёр ад атрыманага ранення, піша “Апсныпрэс” са спасылкай на “Міністэрства аховы здароўя”.
“Бойка адбылася з удзелам “дэпутатаў” Адгура Харазіі, Кана Кварчыі і Вахтанга Гадандзію. Некалькі стрэлаў храбіў Харазія, параніў Кварчыю і Гадандзію”, - паведамілі “РІА Новости” у “МУС” Абхазіі. Крыніца ТАСС у “Генпракуратуры” Абхазіі ўдакладніла, што страляніна адбылася падчас закрытай нарады.
“Дэпутат” Адгур Харазія ўцёк з месца здарэння, паведаміў выканаўца абавязкаў “міністра МУС” Абхазіі Робэрт Кіўт. Кан Кварчыя знаходзіцца ў рэанімацыі, але пагрозы ягонаму жыццю няма, расказаў ён. У будынку "парламента" працуюць следчыя групы "МУС" і "пракуратуры". Прычыны канфлікту "дэпутатаў" не ўдакладняюцца.