24 снежня 2024, aўторак, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Абодва энэргаблокі БелАЭС спыненыя

36
СМІ: Абодва энэргаблокі БелАЭС спыненыя

Адзін - праз няспраўнасць.

Абодва энэргаблокі Беларускай атамнай электрастанцыі вось ужо два тыдні не выпрацоўваюць электрычнасць. І калі першы знаходзіцца на планавым рамонце, то другі адключаны праз няспраўнасць контуру, які з'яўляецца носьбітам радыеактыўнага асяродку. Гэтую інфармацыю «Зеркалу» паведаміла крыніца, знаёмая з сітуацыяй. Даведаліся падрабязнасці.

- Адключэнне энэргаблока № 2 адбылося ўночы 4 снежня. Меркаваная прычына - спрацоўванне абароны з-за няспраўнасці (парушэнне герметычнасці) першага контуру. Ён з'яўляецца носьбітам радыеактыўнага асяродку і знаходзіцца на абслугоўванні рэактарнага цэха, - сцвярджае суразмоўца «Зеркала». - Пры гэтым першы энэргаблок таксама не працуе. Але яго адключылі планава для папераджальных рамонтаў. Сваёй электраэнергіі БелАЭС не выпрацоўвае ўжо тры тыдні і бярэ неабходную для працы электрычнасць з агульнай энэргасістэмы краіны.

Калі аб рамонце першага энэргаблока інфармацыя на афіцыйным сайце АЭС ёсць, то аб непрацоўным другім - не. У раздзеле "Вытворчыя паказчыкі" паведамляецца, што на 19 снежня 2024 года ён знаходзіцца ў прамысловай эксплуатацыі. Прасцей кажучы, працуе.

Журналіст "Зеркала" пад выглядам устурбаванага грамадзяніна патэлефанаваў у прыёмную генеральнага дырэктара БелАЭС. Сакратарка пацвердзіла, што другі энергаблок станцыі сапраўды не працуе, але не змагла сказаць, з якога дня.

- Так, другі энэргаблок не працуе, - паведаміла сакратарка. - Для атрымання адказаў на астатнія пытанні вам трэба патэлефанаваць у інфармацыйны цэнтр.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках