«Белтэлекам» адключыць у Беларусі інтэрнэт і тэлевізію
43- 19.12.2024, 17:47
- 54,102
Таксама спыніцца вяшчанне радыё.
РУП «Белтэлекам» плануе адключыць інтэрнэт і тэлевізію для беларусаў. Першыя збоі чакаюцца ўжо ў ноч на 20 снежня.
Праблемы з трансляцыяй лічбавай ТВ закрануць жыхароў Берасцейскай, Гарадзенскай, Гомельскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей. Акрамя таго, у шэрагу гарадоў будзе абмежаваны доступ да радыё і тэлефоннай сувязі. У сувязі з гэтым грамадзянаў просяць выкарыстоўваць мабільныя тэлефоны для сувязі з экстраннымі службамі ў выпадку надзвычайных здарэнняў.
Не варта моцна хвалявацца, бо адключэнні закрануць у асноўным тых, хто прывык праводзіць ночы за інтэрнэтам, радыё і ТВ. Гэтыя захады з'яўляюцца часовымі і выкліканыя правядзеннем тэхналагічных працаў на сетках.
Згодна з графікам «Белтэлекама», такія працы будуць доўжыцца да канца месяца, таму нязручнасці могуць узнікнуць у жыхароў сталіцы і некалькіх абласцей з 23 да 27 снежня.