Гарадзенцы «недаплацілі» гарадскому транспарту больш за 11 тысяч рублёў
11- 19.12.2024, 18:12
- 2,546
З пачатку года кантралёры злавілі больш за 14 тысяч «зайцаў».
Павялічылася колькасць гарадзенцаў, якія ездзяць без талонаў у грамадскім транспарце. У параўнанні з 2023 годам іх стала больш на 2,1 адсотка.
За 11 месяцаў 2024 года кантралёры выявілі 14 151 безбілетнага пасажыра.
Гарадзенскі аўтобусны парк «страціў» на іх 11 320 рублёў пры ўмове, калі б гарадзенцы набывалі талоны ў шапіках. Калі б талоны прадаваў кіроўца, аўтобусны парк зарабіў бы 12 тысяч руб.
На падлікі «Гродно Плюс», выручанай сумы выстарчыла б на тры месяцы працы аўтобуса-гармоніка або квартальны заробак аднаго кіроўцы.