Вусік і Ф'юры правялі эпічную бітву поглядаў перад чэмпіёнскім паядынкам
6- 19.12.2024, 21:13
- 6,018
Больш за 10 хвілінаў.
Чэмпіён у суперцяжкай вазе Аляксандр Вусік (22-0, 14 ДА) выйдзе ў рынг з Тайсанам Ф'юры (34-1-1, 24 КА).
У чацвер, 19 снежня, баксёры ўдзельнічалі ў фінальнай прэс-канферэнцыі.
Вусік і Ф’юры адказалі на пытанні, а потым правялі двубой поглядаў. Аляксандр і Тайсан глядзелі адзін на аднаго больш за 10 хвілінаў.
Прэзідэнт WBC Маўрысіё Сулейман разнімаў баксёраў, але тыя не паддаваліся. Потым пачалася слоўная сварка, якая і паклала канец.
Рэванш паміж баксёрамі адбудзецца 21 снежня ў Саудаўскай Аравіі. У траўні гэтага года Вусік адолеў Ф'юры асобнай пастановай суддзяў.