У Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»
- 2.12.2024, 9:29
- 8,044
Магчыма, гэта дыверсія.
Пад Пнэвамі ў Польшчы адбыўся выцек з трубаправода «Дружба», паведамляе польскі тэлеканал TVN24 са спасылкай на пажарную службу. Аварыя адбылася яшчэ ў нядзелю, 1 снежня, пагрозы ўзгарання або выбуху няма, але на нацыянальнай дарозе № 92 увялі папераменны рух, адзначылі пажарныя.
Польскі аператар нафтаправода PERN не выключае ніякіх версій пашкоджання трубаправода-ад дыверсіі да чыста тэхнічных прычын.
Заходні ўчастак трубаправода «Дружба» звязвае сыравінную базу каля Плоцка з НПЗ у нямецкім Шведце. У PERN пацвердзілі, што, нягледзячы на аварыю, працягваюць забяспечваць сыравінай нафтаперапрацоўчы завод у Шведце.