Польшча ўвяла санкцыі супраць беларускага экспарцёра азотных угнаенняў
7- 2.12.2024, 12:50
- 4,402
Фірма-пасярэднік дапамагала «Гродна-Азоту» абыходзіць заходнія санкцыі.
Польшча ўвяла санкцыі супраць беларускага экспарцёра азотных угнаенняў. Мяркуецца, што фірма-пасярэднік NFT LLC дапамагала «Гродна-Азоту» абыходзіць заходнія санкцыі, накладзеныя тры гады таму за звальненні працоўных за «палітыку». NFT LLC пастаўляла з «Гродна-Азота» ў ЕЗ карбамід. Санкцыйны спіс дапоўнілі з ініцыятывы Нацыянальнай падатковай адміністрацыі, паведамляе «Еўрарадыё».
Яшчэ ў пачатку 2023 года з'явілася расследаванне аб тым, як «Гродна Азот» абыходзіць санкцыі і прадае ўгнаенні ў Еўропу. У Літве былі затрыманні. Але і пасля гэтага шэрыя схемы працавалі.
У Польшчы занепакоіліся ростам імпарту азотных угнаенняў з РБ і РФ (за апошні год — удвая). У гэтых краінах сабекошт вытворчасці значна ніжэйшы праз нізкія кошты газу. Таму польскія вытворцы, якім цяжка канкураваць, пачалі пратэставаць.