24 снежня 2024, aўторак, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску на вытворчасці сёлета загінулі 12 чалавек

1
У Менску на вытворчасці сёлета загінулі 12 чалавек

Траўмы на вытворчасці атрымалі 260 чалавек.

У Менску на вытворчасці сёлета загінулі 12 чалавек. Зонай падвышанай небяспекі застаюцца будаўнічыя пляцоўкі, дзе загінулі 7 чалавек. Два смяротныя выпадкі адбыліся ў выніку электрычнага ўдару. Пра гэта расказала начальніца аддзела аховы працы камітэта ў працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Наталля Несцяровіч. Паводле ейных слоў, летась у студзені-лістападзе загінулі таксама 12 чалавек.

У 2024-м за 11 месяцаў траўмы на вытворчасці ў сталіцы атрымалі 260 чалавек (цяжкія траўмы ў 92, сярод іх 18 жанчын). Гэта крыху менш, чым было за такі ж перыяд у мінулым годзе (269). Людзей з цяжкімі траўмамі стала больш. Асноўныя віды здарэнняў у няшчасных выпадках з цяжкім зыходам наступныя: "падзенне пры перамяшчэнні", падзенне з вышыні, ДТЗ, параза электрычным токам і нанясенне траўмы іншай асобай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках