24 снежня 2024, aўторак, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі масава ўзламалі сайты

2
У Беларусі масава ўзламалі сайты

За 12 хвілін адбыўся несанкцыянаваны доступ да больш як 100 сайтаў.

Цэнтр кібербяспекі беларускага хостынг-правайдэра hoster.by паведаміў аб спробе масавага ўзлому сайтаў. Паводле яго інфармацыі, "за 12 хвілін адбыўся несанкцыянаваны доступ да больш як 100 сайтаў".

Як паведамілі ў hoster.by, інцыдэнт здарыўся 16 снежня. Мішэнню сталі 90 сайтаў на OpenCart і амаль 30 сайтаў на WordPress.

У кампаніі адзначылі, што мэта ўзломшчыкаў - "змяніць код, каб перанакіроўваць наведвальнікаў на іншыя вэб-рэсурсы і збіраць звесткі пра іх". Чыннікам уразлівасці сайтаў тамака назвалі слабыя паролі, такія як admin або test:test123.

“Усе ўваходы былі зробленыя з першай спробы і ў кароткі прамежак часу на 12 хвілін. Гэта сведчыць аб тым, што ў зламыснікаў загадзя былі ўсе логіны і паролі ад вэб-рэсурсаў. Можна зрабіць выснову, што кібератака была загадзя спланаваная і аўтаматызаваная. Такім чынам, яна магла закрануць кліентаў усіх хостынг-правайдэраў, улічваючы папулярнасць атакаваных CMS”, - распавялі ў hoster.by.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках