Беларусь патрапіла ў «валютныя арэлі»
4- 21.12.2024, 17:32
- 10,208
Банкі адрэагавалі новымі курсамі на выходныя.
Даляр і еўра на гэтым тыдні то таннелі, то даражэлі на гандлі Беларускай валютна-фондавай біржы. Журналісты «Люстэрка» паглядзелі, у якіх банках цяпер найбольш выгадна набываць даляры, а ў якіх – еўры.
Вышэйшы за ўсё курс продажу банкамі даляра – 3,48 рубля («Прыёрбанк»), а ніжэйшы за ўсё – 3,435 рубля («Банк РРБ», «БСБ Банк», «МТБанк», «Статусбанк»).
Удакладнім, што ў розных абменніках аднаго банка курсы валютаў могуць адрознівацца.
Выгадней за ўсё здаваць амерыканскую валюту ў «Банк Рашэнне», «Банк РРБ», «БНБ-Банк», «БСБ Банк», «Статусбанк» – 3,425 рубля.
Самы высокі курс продажу банкамі еўра – 3,67 рубля («Тэхнабанк»), а самы нізкі – у «Прыёрбанка» (3,62 рубля).
Еўра найбольш выгадна здаваць у «Банк РРБ», «БНБ-Банк», «БСБ Банк», «Статусбанк» – 3,625 рубля.
Курс набыцця банкамі расейскага рубля вышэйшы за ўсё – 3,36 рубля за 100 расейскіх рублёў (такі курс адразу ў дзевяці банках).
Самы высокі курс продажу банкамі расейскага рубля – 3,41 рубля за 100 расейскіх рублёў («Ашчад Банк»), а самы нізкі – 3,375 рубля («БНБ-Банк», «БСБ Банк», «Статусбанк»).