24 снежня 2024, aўторак, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША выяўленая «іншапланетная расліна», якая не адносіцца ні да аднаго вядомага віду

4
У ЗША выяўленая «іншапланетная расліна», якая не адносіцца ні да аднаго вядомага віду

Яна не адносіцца ні да аднаго вядомага віду.

Навукоўцы выявілі ў штаце Юта закамянеласць «іншапланетнай расліны», якая не належыць ні да аднаго з вядомых сямействаў раслінаў, ні да тых, хто расце цяпер, ні да вымерлых.

Як піша LiveScience, палеантолагі ўпершыню знайшлі скамянелыя ўзоры лісця ў шахцёрскім горадзе-здані Рэйнбаў у штаце Юта ў 1969 годзе і назвалі яго Othniophyton elongatum, што перакладаецца як «іншапланетная расліна».

У той час яны меркавалі, што выкапнёвае лісце ўзростам 47 мільёнаў гадоў належыць да сямейства жэньшэневых.

Аднак новы аналіз, апублікаваны ў часопісе Annals of Botany, паказвае, што лісце, плады і кветкі, прымацаваныя да сцябліны выкапняў, зусім не падобныя на лісце, плады і кветкі іншых раслінаў сямейства жэньшэневых.

«Гэтая закамянеласць рэдкая тым, што мае галінку з прымацаванымі пладамі і лісцем. Звычайна іх знаходзяць асобна», – сказаў суаўтар даследавання Стывен Манчэстэр з Флорыдскага музея натуральнай гісторыі.

Фактычна даследнікі не змаглі супаставіць закамянеласць ні з адным з больш як 400 сямействаў кветкавых раслінаў, якія існуюць сёння, і вымерлых сямействаў.

Сучасныя тэхналогіі мікраскапіі дазволілі яшчэ больш падрабязна разгледзець закамянеласці раслінаў. У плодзе закамянеласці былі відаць мікраадбіткі маленькага насення ў развіцці. Даследчая група таксама змагла ўбачыць тычынкі, якія ў большасці відаў раслінаў адлучаюцца пасля апладнення.

«Звычайна тычынкі адпадаюць з развіццём плода. І гэтая штука здаецца незвычайнай, паколькі яна захоўвае тычынкі ў той час, калі ў яе ёсць спеыя плады з насеннем, гатовым да распаўсюджвання. Мы не бачылі гэтага ні ў чаго сучаснага», – гаворыцца ў заяве Манчэстэра.

Гэта не адзіны знойдзены від у гэтым рэгіёне, які паставіў навукоўцаў у тупік. Раней тут былі выяўленыя іншыя выкапні расліны, такія як плады Bonanzacarpum і лісце Palibinia, якія здзівілі навукоўцаў і ў канчатковым выніку прывялі да адкрыцця вымерлых групаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках