24 снежня 2024, aўторак, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Браты і сёстры - заклад здаровай старасці

4
Навукоўцы: Браты і сёстры - заклад здаровай старасці

Яны могуць захаваць разумовыя здольнасці людзей у старэчым узросце.

Амерыканскія навукоўцы з Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мадысан даведаліся, што добрыя дачыненні паміж дарослымі братамі і сёстрамі могуць захаваць разумовыя здольнасці людзей у старэчым узросце. Даследаванне апублікаванае ў навуковым выданні The Journals of Gerontology: Series B (JGSB).

Высновы спецыялістаў заснаваны на даных доўгатэрміновага праекта, які адсочваў больш як 10 тыс. выпускнікоў сярэдняй школы ў штаце Вісконсін з 1957 года, а таксама іх братоў і сясцёр.

Каманда падзяліла дзіцячы досвед узаемадзеянняў паміж сваякамі на пазітыўныя і негатыўныя дамены. Станоўчыя ўзаемадзеянні ўключалі акты ўзаемнай падтрымкі, такія як дапамога і абдымкі, тады як адмоўныя тычыліся канфліктных паводзін (абразаў і фізічнай агрэсіі), а таксама грэбаванні.

Даследнікі таксама ацанілі адносіны паміж дарослымі братамі і сёстрамі на аснове двух галоўных параметраў: эмацыйнай блізкасці і частаты кантактаў.

Выявілася, што ва ўдзельнікаў з пазітыўным досведам дачыненняў з братамі і сёстрамі ў дзяцінстве часцей захоўваліся добрыя дачыненні з імі ў далейшым жыцці. Гэта станоўча ўплывала на кагнітыўнае здароўе людзей у старэчым узросце.

І наадварот, неспрыяльны дзіцячы досвед скараціў кантакты з братамі і сёстрамі, спрыяючы зніжэнню разумовых паказчыкаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках