Лукашэнка ў пошуках запаснога аэрадрома
21- 21.12.2024, 22:55
- 17,028
Але ў самалётах сямейства знойдзецца месца не для ўсіх.
Тэлеграм-канал «Нік і Майк» піша пра блізкаўсходняе турнэ састарэлага беларускага дыктатара:
- Турнэ ў пошуках запаснога аэрадрома для сямейства Лукашэнкі і гавані для грошай праходзіць дастаткова паспяхова для аграфюрэра.
Аман гатовы прыняць на супакой у выпадку вялікага шухера. Эміраты пакуль пацвярджаюць гатоўнасць захаваць сямейны абшчак за ўмераную плату.
У гэтым усім, аднак, ёсць хмаркі для найбліжэйшага атачэння. У тонкія тэмы асабістага выжывання і выратавання дабрабыту не ўваходзіць нават блізкае кола. Для ўсякіх бравых дэгенералаў, міністраў і губернатараў проста няма месца на самалётах сямейства. Няма нават месца пры абмеркаванні гэтых тэм. У гэтым плане Лукашэнка нічым не адрозніваецца ад сябра Башара.
Пытанне як даляцець да запаснога аэрадрома, пакуль застаецца адкрытым. Палёты над тэрыторыяй Расеі не з'яўляюцца самым бяспечным маршрутам.