Навукоўцы: Сэрца здольнае на частковае самавылячэнне
1- 21.12.2024, 20:51
- 7,764
Дзіўнае адкрыццё.
Міжнародная група даследчыкаў пад кіраўніцтвам доктара медыцынскіх навук Хешама А. Садэка з Медычнага каледжа Універсітэта Арызоны (ЗША) вывучала працу сардэчнай мышцы ў пацыентаў са штучным сэрцам, піша «Нож».
Штучнае сэрца - прылада дапаможнай тэрапіі левага жалудачка, яно дапамагае перапампоўваць кроў. Спецыялісты выявілі, што ў людзей са штучным сэрцам цягліцавыя клеткі аднаўляліся ў шэсць разоў хутчэй, чым у здаровых людзей.
"Гэта самы пераканаўчы доказ таго, што клеткі сардэчнай мышцы чалавека сапраўды могуць рэгенеравацца, і гэта сапраўды ўражвае", – распавёў Хешам Садэк.
Цяпер Садэк плануе высветліць, чаму працэс рэгенерацыі запускаецца толькі ў 25% пацыентаў са штучным сэрцам. Таксама ў планах навукоўцаў вывучыць тое, як уздзейнічаць на малекулярныя працэсы, якія ўдзельнічаюць у дзяленні клетак.