Турцыя выступіла супраць расейскіх баз у Сірыі
5- 21.12.2024, 21:17
- 7,740
Зрэшты, Анкара выступае і супраць амерыканскіх баз.
Турцыя не падтрымлівае знаходжанне замежных вайсковых баз на тэрыторыі Сірыі, як расейскіх, так і амерыканскіх. Аб гэтым у інтэрв'ю каналу France 24 заявіў Міністр замежных спраў Турцыі Хакан Фідан.
«Безумоўна, мы не падтрымліваем знаходжанне якіх-небудзь баз у Сірыі - не толькі расейскіх, але і любых іншых. Гэта павінна быць пастановай сірыйскага народа, і калі яны прыйдуць да нейкага пагаднення, скажам, да нейкага рашэння, мы гэта ўбачым», - заявіў ён.
Фідан адзначыў, што зараз усе бачаць працэс перадыслакацыі расейскіх падраздзяленняў з баз у глыбіні Сірыі ў бок узбярэжжа. Аднак у Анкары звярнулі ўвагу, што ЗША наадварот павялічылі колькасць сваіх войскаў у Сірыі.
«Мы толькі што даведаліся, што Злучаныя Штаты... людзі думалі, што ў іх у Сірыі 900 вайскоўцаў, але Пентагон толькі што паведаміў, што насамрэч у Сірыі знаходзяцца 2000 амерыканскіх вайскоўцаў. Вы ведалі, што іх прысутнасць у Сірыі больш чым падвоілася? Яны кажуць, што гэта для барацьбы з ІДІЛ, як мяркуецца», - заявіў міністр.