У Менску знайшлі самую дарагую ялінку
2- 21.12.2024, 23:14
- 9,138
Кошт шакуе.
Навагодніх ялінак у Менску хоць адбаўляй: на вуліцы - жывых, у крамах - штучных. Знайшлі самую дарагую зялёную прыгажуню ў сталіцы. Кошт шакуе.
У ЦУМе гэтымі днямі шматлюдна: людзі актыўна выбіраюць падарункі, пішуць «Минск-Новости». У аддзеле з навагоднімі ўпрыгожваннямі таксама ажыятаж - пакупнікі ў асноўным прыглядаюць цацкі. Але ёсць і тыя, хто цікавіцца штучнымі ялінкамі.
Кошты іх вар'ююцца ад Br28 да Br500, усё залежыць ад памеру і іншых характарыстык. Вытворчасць - Беларусь і Расея.
Але кідаецца ў вочы высачэзная ялінка ў цэнтры залы. Пяціметровае дрэва каштуе Br6336. Зрабілі яго ў Беларусі. Ці наўрад такая ёлка змесціцца ў гарадской кватэры. А вось у загарадным доме ці якім-небудзь офісе - суцэль.