У Грузіі людзі зноў выйшлі на пратэсты
7- 21.12.2024, 21:47
- 5,828
Калоны грузінаў накіроўваюцца да будынка парламента ў Тбілісі.
У суботу 21 снежня ў Грузіі людзі зноў выйшлі на пратэсты пасля паўзы. Грузіны патрабуюць новых выбараў і вяртання дзяржавы на шлях да еўраінтэграцыі.
Аб гэтым паведамляе NEWSGEORGIA.
Дарэчы, сёння ўжо 24-ы дзень пратэстаў. Як удакладняюць СМІ, у грузінскай сталіцы горадзе Тбілісі было запланавана больш за 20 акцый з патрабаваннем перавыбараў і вяртання дзяржавы на еўрапейскі шлях.
Кожную новую калону пратэстоўцаў на вуліцы Руставелі сустракаюць авацыямі. Людзі натхнёныя насуперак усяму. Калоны грузінаў накіроўваюцца да будынка парламента.