У Беларусі воўк напаў на міліцыянтаў
26- 22.12.2024, 15:05
- 15,926
Групе сілавікоў давялося адстрэльвацца.
У вёсцы Гдзені Брагінскага раёна на Гомельшчыне ўвечары 20 снежня жыхарка паскардзілася на ваўка, які, з яе слоў, бегаў па падворках і кідаўся на сабак, пры гэтым двух загрыз. У населены пункт накіравалі міліцыянтаў, піша «Телеграф».
Як расказала 52-гадовая мясцовая жыхарка Брагінскаму РАУС, воўк перыядычна з'яўляўся ў яе двары, людзі ў той вечар зачыніліся ў доме і чакалі дапамогі. На адрас тэлефанаваўшай адправіўся старшы ўчастковы інспектар Сяргей Музычэнка, а таксама сфармаваная група ў складзе міліцыянтаў у ахове тэрыторый радыеактыўнага забруджвання Яўгена Краўчанкі, Івана Шкурко і міліцыянта-кіроўцы Уладзіслава Навумава.
«На месцы здарэння агрэсіўная жывёліна кінулася на праваахоўнікаў», - перадаў ход падзей Telegram-канал «Милиция Беларуси. Мы — на страже». Паводле яго інфармацыі, міліцыянты для абясшкоджвання ваўка ўжылі зброю.
На апублікаваным відэа чуваць стрэлы.
Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, ні вартавыя парадку, ні мясцовыя жыхары не пацярпелі. Ва УУС Гомельскага аблвыканкама нагадалі, што пры ўзнікненні небяспечнай сітуацыі, калі пад пагрозай знаходзіцца жыццё і здароўе, трэба аператыўна тэлефанаваць на тэлефон 102.
"Бегает по подворьям, бросается на собак" - В Брагинском районе волк напал на милиционеров
— Telegraf.news (@news_telegraf) December 22, 2024
Подробнее - по ссылке https://t.co/mgEluztpKw
Видео МВД Беларуси pic.twitter.com/Rj1Uyl0msp