24 снежня 2024, aўторак, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упершыню за шмат гадоў у Беларусі з'явілася новая мадэль трамваяў

18
Упершыню за шмат гадоў у Беларусі з'явілася новая мадэль трамваяў

Як яна выглядае?

Упершыню за шмат гадоў Менск атрымаў новыя трамваі. Пра гэта ў сваім тэлеграме паведаміў «БКМ Холдынг» (ён жа «Белкамунмаш»), але потым выдаліў публікацыю. Зрэшты, фотаздымкі захаваліся дзякуючы публікацыі Blizko.by.

"БКМ Холдынг" пачынае адгрузку, прымаюць спецыялісты "Мінсктранса". Перад выхадам на лініі з пасажырамі вагоны яшчэ мусяць прайсці абкатку.

Як адзначае Blizko.by, першыя мадэлі гэтага сямейства ўжо выкарыстоўваюцца ў Мазыры. Іх адрозненне ў размалёўцы, а таксама ў наступным: мазырскія трамваі могуць змацоўвацца адзін з адным, а менскія - не.

Даўжыня трамвая - 16,5 метра, максімальная маса - 33 тоны, у салоне 35 сядзячых месцаў, а ўсяго вагон можа прыняць 159 пасажыраў. Нягледзячы на тое, што трамвай аднасэкцыйны (гэта значыць, без «гармоніка»), у яго чацвёра дзвярэй, што павінна палегчыць уваход-выхад пасажыраў з салона. У рух трамвай прыводзяць чатыры электрарухавікі па 72 квт кожны, трамвай можа праехаць да 1 кіламетра без падлучэння да сеткі. У салоне ёсць кандыцыянер, дадаткова можна ўсталяваць сістэму ўліку пасажыраплыні, GPS і Wi-Fi.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках