У панядзелак у Беларусі чакаецца да +3°С
- 22.12.2024, 16:22
- 1,100
Пройдзе мокры снег.
У панядзелак, 23 снежня, у Беларусі прагназуецца туман і галалёд, выпадуць ападкі. Пра гэта паведамляе сайт Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Так, 23 снежня чакаецца воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвай чвэрці сярэдні, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўночы -6...+1°С, удзень -3...+3°С.
У аўторак, 24 снежня, таксама будзе пахмурна. Уначы на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных кірункаў сярэдні, днём месцамі па поўдні парывісты. Тэмпература паветра ўночц -6...+1°С, удзень -3...+3°С.