На Камчатцы знайшлі зніклы тры дні таму Ан-2
1- 22.12.2024, 16:22
- 10,928
На борце было тры чалавекі.
Самалёт Ан-2, які знік 19 снежня на Камчатцы, знайшлі, паведаміў міністр у надзвычайных сітуацыях рэгіёну Сяргей Лебедзеў у «ВКонтакте».
Паводле ягоных слоў, людзі, якія знаходзіліся на борце, жывыя.
Людзей пасадзілі на гелікаптэр Мі-8, зараз ён накіроўваецца ў бок вёскі Мількава.
Як удакладніў прадстаўнік Расавіяцыі Арцём Карэняка, самалёт знайшлі а 5:00 па Менску ў раёне гары Тундравая. Яго выявіў гелікаптэр Мі-8, адпраўлены да меркаванага месца катастрофы.
Ан-2 падаў сігнал аб аварыйнай пасадцы днём 19 снежня, пасля чаго сувязь з ім была страчаная. 20 снежня быў злоўлены сігнал маяка, аднак знайсці самалёт не ўдавалася, акрамя таго, пошук на час прыпынялі.
Самалёт належыць кампаніі «Фаеравія». Паводле інфармацыі МНС, ён перавозіў камерцыйны груз. На борце знаходзіліся тры чалавекі — два пілоты і пасажыр.
У дзень аварыі ў найбліжэйшым раёне была абліваха, таксама назіралася нізкая воблачнасць.