У Менску страчаныя пасылкі AliExpress прадаюцца ўсляпую
17- 22.12.2024, 17:15
- 12,378
За 30 - 100 рублёў.
У Менску страчаныя пасылкі AliExpress прадаюцца ўсляпую за 30 - 100 рублёў, піша sb.by.
Паведамляецца, што крама з уцэненымі таварамі знаходзіцца на вуліцы Малініна.
"Даведацца, што ты купляеш, нельга - пасылкі ў непразрыстым пластыкавым пакеце, мацаць таксама забаронена", - сказана ў паведамленні.
Што тычыцца кошту пасылак, то ён залежыць ад памеру. Пазначаюцца 30, 60, 100 рублёў.
- Прыйшоў неяк мужчына і кажа: «Што за падман у вас тут, нават памацаць пакеты перад набыццём нельга», - падаў прыклад кіраўнік гандлёвага аб'екта.
Музычэнка ўдакладніў, што мужчыну прапанавалі паспрабаваць і ён разышоўся так, што ўзяў 12 боксаў і выдаткаваў 600 рублёў. Акрамя таго, нават угаворваў сваю жонку далучыцца да яго.