24 снежня 2024, aўторак, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На аўкцыён паўторна выставілі кляштар бернардынцаў у Дуброўне

3
На аўкцыён паўторна выставілі кляштар бернардынцаў у Дуброўне

Ён мусіць адбыцца 24 снежня.

Бернардынскі манастыр XIX стагоддзя ў Дуброўне, унесены ў спіс гістарычных культурных каштоўнасцей Беларусі, паўторна выставілі на таргі.

Папярэднія прайшлі 2 снежня, тады стартавы кошт склаў 371 тысячу рублёў. Цяпер яго скарацілі ў пяць разоў - 74 200 рублёў.

Новы аўкцыён мусіць адбыцца 24 снежня.

Манастыр пабудавалі з бярвення ў стылі барока ў XVII стагоддзі, але ён быў знішчаны пажарам у канцы XVIII стагоддзя. Пазней яго адбудавалі ў камені, але і ён не захаваўся.

Калі верыць легендзе, то манастыр загадаў спаліць ягоны ж уладальнік — Францішак Любамірскі. З-за таго, што манахі абвянчалі ягоную дачку з бедным шляхціцам.

Але пазней Любамірскі аднавіў будынак. Цяпер ад усяго манастыра захаваўся толькі двухпавярховы жылы корпус, пабудаваны ў 1809 годзе. Ён займае плошчу 456 квадратных метраў. Разам з пабудовай прадаецца і зямельны надзел з тэрмінам арэнды на 50 год.

Вядома, што касцёл быў закрыты ў 1930-ыя гады. У ім размяшчаліся рабфак і школа.

У 1990-ых у манастыры правялі частковую рэстаўрацыю - замянілі дах, умацавалі перакрыцці. Але пасля гэтага працы надоўга спыніліся.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках