Якое надвор'е будзе ў Беларусі напярэдадні каталіцкага Раства
2- 23.12.2024, 16:27
- 1,626
Сіноптыкі папярэджваюць аб слабым галалёдзе і тумане.
У аўторак, 24 снежня, напярэдадні каталіцкіх Калядаў, у Беларусі чакаюцца снег і мокры снег - у дзённыя гадзіны толькі месцамі. Сіноптыкі папярэджваюць аб слабым галалёдзе і тумане, а таксама аб галалёдзіцы на асобных адцінках дарог.
У начны час тэмпература паветра складзе ад -6 на ўсходзе краіны да +2 на захадзе (у Менску - 2-4 градусы марозу), удзень - ад -3 да +3 (у сталіцы - ад -1 да +1).
У сераду невялікія ападкі (мокры снег і дождж) магчымыя толькі ўначы і раніцай на ўсходзе. У начныя гадзіны чакаецца ад 0 да -6 градусаў, у дзённыя гадзіны - ад -3 да +3. Такія варункі надвор'я захаваюцца ў чацвер.