Расейцы палохаюць Лукашэнку дзяржпераваротам
23- 23.12.2024, 18:16
- 28,908
І называюць дату пачатку рэвалюцыі.
Расейскі Telegram-канал, які мае 135 тысяч падпісчыкаў і выступае з праўладных і прарэжымных пазіцый, надрукаваў «інсайд» аб тым, што ў Беларусі нібыта «пачатая падрыхтоўка да дзяржаўнага перавароту».
Telegram спасылаецца на «выведзвесткі», а «інсайд» лаканічны – маўляў, «на 24-25 студзеня ўжо запланаваныя першыя акцыі пратэсту, пачаты інструктаж спячых ячэек».
Адзначым, што інфармацыя распаўсюджваецца і па ўкраінскіх Telegram-каналах.