УСУ за ноч ліквідавалі цэлы ўзвод войска РФ
2- 23.12.2024, 18:27
- 5,714
Відэафакт.
Дроны 414-й асобнай брыгады ўдарных авіяцыйных сістэм УСУ «Птушкі Мадзяра» правялі паспяховую начную аперацыю, ліквідаваўшы штурмавы ўзвод расейскіх акупантаў. Пра гэта паведамляе Роберт Броўдзі на сваім Telegram-канале, дзе таксама апублікаванае відэа атакі.
Аперацыя праходзіла ў рамках падтрымкі сумежных падраздзяленняў Сіл абароны Украіны, на якія расейскія сілы планавалі наступленне.
Акрамя таго, частка акупантаў падарвалася на мінах, аднак асноўная маса (32 чалавекі) была разбітая менавіта дронамі. Вораг збіраўся пачаць наступленне раніцай, падцягваючы штурмавыя групы бліжэй да світання, але яго планы былі сарваныя.