24 снежня 2024, aўторак, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп пераназаве самую высокую гару Паўночнай Амерыкі

22
Трамп пераназаве самую высокую гару Паўночнай Амерыкі
ДОНАЛЬД ТРАМП

Раней яе назву змяніў Абама.

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што перайменуе самую высокую гару ў Паўночнай Амерыцы - Дэналі. Трамп паабяцаў, што назва, якую гары далі карэнныя жыхары Аляскі, будзе замененая на імя забітага ў 1901 годзе Уільяма Мак-Кінлі, 25-га прэзідэнта ЗША, паведамляе «Голас Амерыкі».

Былы прэзідэнт-дэмакрат Барак Абама ў 2015 годзе афіцыйна пераназваў гару Мак-Кінлі ў Дэналі, стаўшы на бок жыхароў Аляскі і паклаўшы канец дзесяцігадовым спрэчкам аб назве. Пік афіцыйна называўся гарой Мак-Кінлі з 1917 года.

«Яны забралі яго імя ў гары Мак-Кінлі, - сказаў Трамп у сваёй прамове перад прыхільнікамі ў Фініксе 22 снежня. - Ён быў вялікім прэзідэнтам».

Трамп дадаў, што яго адміністрацыя "верне назву гары Мак-Кінлі, бо, на маю думку, ён гэтага заслугоўвае".

Пік, вышыня якога складае больш за 6100 метраў, атрымаў сваю назву ў 1896 годзе пасля таго, як золаташукальнік, які даследаваў рэгіён, пачуў, што Мак-Кінлі, прыхільнік Закона аб залатым стандарце ў ЗША, выйграў намінацыю на пасаду прэзідэнта ад Рэспубліканскай партыі.

Міністэрства ўнутраных спраў ЗША ва ўказе 2015 года, падпісаным Абамам, змяніла назву на Дэналі, адзначыўшы, што Мак-Кінлі ніколі не наведваў гару і не меў «істотнай гістарычнай сувязі з гарой ці з Аляскай».

Дэналі, мясцовая атабацкая назва, якая азначае "Высокі", была афіцыйна вызначаная ў якасці назвы вяршыні ў 1975 годзе штатам Аляска, які затым націснуў на федэральны ўрад для далейшага перайменавання.

Пасля гэтага заканадаўцы Аляскі звярнуліся ў Раду ЗША ў геаграфічных назвах з просьбай афіцыйна змяніць назву на Дэналі, але гэтая просьба была заблакаваная цягам дзесяцігоддзяў.

Сенатарка ад Аляскі Ліза Муркоўскі, рэспубліканка, выступіла супраць абяцання Трампа перайменаваць гару.

«Ёсць толькі адно імя, годнае самай высокай гары Паўночнай Амерыкі: Дэналі - Вялікая», - напісала Муркоўскі ў допісе ў X.

Мак-Кінлі, які два тэрміны праслужыў губернатарам Агаё, перш чым стаць прэзідэнтам у 1897 годзе, прывёў краіну да перамогі ў гішпана-амерыканскай вайне і павысіў ахоўныя тарыфы для падтрымкі прамысловасці ЗША, гаворыцца на сайце Белага дома.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках